Illustration У якасці вобласці або раёна

Пагадненне мэраў абавязана сваім поспехам актыўнаму ўдзелу абласных, раённых і іншых падобных органаў дзяржаўнай улады, якія накіравалі свае рэсурсы і ноу-хау на службу мэрам, што падпісалі Пагадненне. Прызнаныя ў якасці каардынатараў Пагаднення Камісіяй, яны дзейнічаюць у якасці ключавых саюзнікаў пры перадачы паведамлення і павелічэнні ўздзеяння Пагаднення.

Хто мае права ўдзелу?

Вобласці, раёны, пасёлкі гарадскога тыпу, сельсаветы ... Любыя органы ўлады, прымаючыя на сябе афіцыйныя абавязацельствы па прадстаўленні стратэгічнага кіраўніцтва, фінансавай і тэхнічнай дапамогі мэрам, што падпісалі пагадненне, будуць афіцыйна прызнаныя Еўрапейскай камісіяй у якасці каардынатараў Пагаднення.

У той час, як вышэй згаданыя ўстановы ўдзельнічаюць у якасці «тэрытарыяльных каардынатараў», улады на нацыянальным узроўні, напрыклад, міністэрствы і агенцтвы па энергетыцы, могуць прымаць удзел у якасці «нацыянальных каардынатараў».

Мясцовыя і абласныя агенцтвы па энергетыцы не маюць права непасрэднага ўдзелу, аднак, яны часта прызначаюцца органамі ўлады для аказання падтрымкі муніцыпалітэтам ад іх імя. У связі з тым, што іх удзел надзвычай важны для поспеху ініцыятывы, іх ініцыятыва па далучэнні іх вобласці або раёна заахвочваецца.

Якія абавязкі яны нясуць?

  • Прасоўваць Пагадненне мэраў сярод муніцыпалітэтаў на сваёй тэрыторыі і аказваць падтрымку і каардынацыю паміж муніцыпалітэтамі, якія падпісалі Пагадненне;
  • Прадстаўляць тэхнічную і стратэгічную дапамогу муніцыпалітэтам, якія жадаюць далучыцца да Пагаднення, але не валодаюць дастатковымі рэсурсамі для падрыхтоўкі Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі;
  • Аказваць фінансавую падтрымку і прадстаўляць магчымасці муніцыпалітэтам з мэтай распрацоўкі і ўкаранення Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі;
  • Аказваць дапамогу ў правядзенні Дзён мясцовай энергіі для павышэння свядомасці;
  • Рэгулярна даваць справаздачу перад Камісіяй пра атрыманыя вынікі, ўдзельнічаць у стратэгічных мерапрыемствах Пагаднення.

У выпадку бяздзейнасці або невыканання сваіх абавязацельстваў, Еўрапейская камісія пакідае за сабой права спыніць удзел вобласці або раёна ў якасці каардынатара Пагаднення.

Як падаць заяўку для ўдзелу?

Грамадская адміністрацыя, зацікаўленая ў атрыманні статусу Каардынатара Пагаднення, павінна прайсці наступны працэс:

  • Запоўніць он-лайн-форму, якая пацвярджае зацікаўленасць;
  • Пасля пацвярджэння права на ўдзел, запоўніць форму згоды, якая таксама будзе падпісана Еўрапейскай камісіяй;
  • Пасля падпісання Пагаднення абодвума бакамі абнавіць нядаўна створаны ан-лайн-профіль: унесці ўсебаковую інфармацыю пра паслугі і падтрымку, якія гатовы прадстаўляць мэрам.

Для чаго патрэбны удзел?

  • Уклад у нацыянальную стратэгію па пытаннях энергетычных, эканамічных, сацыяльных і кліматычных змяненняў.
  • Шматбаковыя перавагі каардынатара Пагаднення:
  • Падтрымка і прызнанне з боку Еўрапейскай камісіі;
  • Удзел на міжнародным узроўні, значнае прасоўванне праз актыўнасць, прадстаўленую на вэб-сайце Пагаднення;
  • Магчымае прыцягненне праз мясцовыя ўлады фінансавання з міжнародных фінансавых устаноў і донараў
  • Абмен вопытам з іншымі ўдзельнікамі
  • Навуковы і тэхнічны водгук на распрацаваныя інструменты і методыкі;
  • Удзел у спецыяльных дыскусійных групах, семінарах і іншых платформах па абмене вопытам.
  • Кансалідацыя тэрытарыяльнага развіцця, ўзмацненне ролі органаў мясцовага кіравання.
Twitter
для абмену
па мабільным тэлефоне
Facebook
далучыцеся да
старонкі Пагаднення
Newsletter
Падпішыцеся на
бюлетэнь
Rss feeds
Атрымлівайце навіны
ў рэальным часе
Пры палітычнай падтрымцы Еўрапейскай камісіі - DG DEVCO Пры палітычнай падтрымцы Еўрапейскай камісіі - DG DEVCO. Каардынацыя вэб-сайта ажыццяўляецца праз офісы Пагаднення мэраў.
Навіны | Парадак дня | Карта сайта | Rss дапамога | Крэдыты | Юрыдычныя пытанні